Актуальная інфармацыя: Прыпыненне дзейнасці

У пасольства Германіі ў Мінску паступіла патрабаванне беларускага Міністэрства замежных спраў спыніць дзейнасць DAAD у Беларусі на працягу чатырох тыдняў. Як арганізацыя нямецкіх вышэйшых навучальных устаноў і аб′яднанняў студэнтаў мы вельмі шкадуем аб кроку, які быў прадпрыняты беларускім урадам. Мы выступаем за акадэмічны абмен і трансгранічнае навуковае супрацоўніцтва нават у цяжкія часы. Спадзяемся, што ў найбліжэйшай будучыні мы зможам аднавіць працу ў Беларусі.

З 2003 года Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску знаходзіцца ў сценах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і праводзіць кансультацыі для студэнтаў, навукоўцаў і вну. Нашымі задачамі з’яўляюцца інфармаванне пра магчымасці навучання і правядзення даследаванняў у Гермніі, кансультаванне пра магчымасці фінансавання і фінансавай падтрымкі нямецкіх і беларускіх універсітэтаў пры ўсталяванні і ўмацаванні партнёрскіх сувязяў.

Мы інфармуем:

  • па пытаннях вучобы і навуковых даследаванняў у Германіі
  • аб магчымасцях атрымання стыпендый DAAD
  •  пра іншыя магчымасці фінансавання

Мы аказваем падтрымку

  • у падрыхтоўцы Вашых дакументаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD або для вучобы ў Германіі
  •  у пытаннях, якія ўзнікаюць пры наладжванні кантактаў з нямецкімі вну

Мы праводзім

  • інфармацыйныя мерапрыемствы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі
  • тэсты па нямецкай мове (TestDaF, onSET), па ангельскай мове (onSET) і тэст для вызначэння здольнасцяў да навучання ў вну (TestAS)

Кансультацыі ў Інфармацыйным цэнтры праводзяцца з максімальнай дбайнасцю. Гарантыя вернасці ўсёй інфармацыі, якая прадастаўляецца , на жаль, не можа быць дадзена.