Няпоўныя або неадпаведныя абвешчанаму конкурсу заяўкі будуць выключаюцца з далейшага ўдзелу ў адборы. Суіскальнікі, якія выключаны па фармальных прычынах, будуць праінфармаваныя ў пісьмовай форме праз партал MyDAAD супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро DAAD у Боне. Інфармацыя пра вынікі адбору па тэлефоне прадастаўляцца не будзе.

Заяўкі, якія адпавядаюць фармальным крытэрыям, будуць перададзеныя адборачнай камісіі для прыняцця рашэння. Вынікі адбору адлюстроўваюцца ў партале ў карыстацкіх профілях суіскальнікаў у слупку «Статус заяўкі / фінансаванне» (крайні справа). Статус змяняецца наступным чынам:

Bewerbung eingereicht/ Заяўка пададзеная  – пасля падачы дакументаў;

(Vor)Auswahl erfolgt / (Папярэдні) адбор завершаны– пасля (папярэдняга) адборачнага пасяджэння камісіі;

Bewerbung abgelehnt/ Reserve/ Genehmigt/ Förderung/ Заяўка адхілена / Рэзерв / Адобрана / Вылучэнне фінансавання  – канчатковы вынік;

Förderung angenommen/ Стыпендыя прынятая  – пасля Вашага пацверджання.

Вынікі індывідуальных стыпендый:

Стыпендыі для паслядыпломнай навучання

Суіскальнікі могуць адсочваць статус заяўкі ў любы час на партале MyDAAD, дзе была пададзена заяўка. Канчатковы вынік адбору стане вядомы не пазней за май, ён будзе адлюстроўвацца на партале і дадаткова паведамляцца заяўніку супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро DAAD ў Боне па электроннай пошце. Інфармацыя пра вынікі адбору па тэлефоне прадастаўляцца не будзе.

Стыпендыі для летніх моўных курсаў, усе стыпендыі для суіскальнікаў творчых спецыяльнасцяў, ўсе навукова-даследчыя стыпендыі (кароткатэрміновыя, доўгатэрміновыя, аспірантура), навуковыя стажыроўкі для выкладчыкаў і паўторныя запрашэння для былых стыпендыятаў

Кандыдаты могуць адсочваць статус заяўкі ў любы час на партале, праз які яны падалі заяўку. Як толькі вынік становіцца вядомы (не пазней за май), ён будзе адлюстроўвацца на партале і дадаткова паведамляцца заяўніку па электроннай пошце. Інфармацыя пра вынікі адбору па тэлефоне прадастаўляцца не будзе.

Суіскальнікі, якія падалі заяўку на фінансаванне з чэрвеня або раней, будуць загадзя апавешчаныя ў пісьмовым выглядзе.